Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55657 документов. Показано: 21 за последние 30 дней.

Бараніць свае і разумець яго каштоўнасць   / Драпко, Алена /

Круглы стол «Мастацкая культура і грамадства. Каштоўнасны зрэз „Сталасць і сэнсы“» сабраў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў як выкладчыкаў гэтай навучальнай установы, так і спецыялістаў з іншых сфер. Удзел у ім узяў і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Аляксей Дзермант.

Источник: Звязда,   30.04.2024
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАННаука и общество
Кнігі, кіно і таямніцы   / Драпко, Алена /

Культурна-асветніцкая акцыя ў падтрымку чытання «Бібліяноч 2024 года» сёлета пройдзе 19 красавіка. У 16 бібліятэках нашай краіны рыхтуюцца цікавыя і насычаныя праграмы для прыхільнікаў літаратуры. У рамках «Бібліяночы 2024» у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі будзе арганізавана навукова-папулярная пляцоўка пра навуку. Падрабязнасцямі дзеліцца малодшы навуковы супрацоўнік, старшыня Савета маладых вучоных Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Дзіяна Парамонава.

Источник: Звязда,   19.04.2024
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАНСотрудники НАН
Пра важнае - на шырокую аўдыторыю   / Драпко, Алена /

Выданне кніг, прысвечаных гісторыі, культуры, узнікненню нашай дзяржавы — справа важная і запатрабаваная. Пра тое, якіх навінак чакаць ад выдавецтваў у найбліжэйшы час, распавялі прадстаўнікі кнігавыдавецкай галіны, навукоўцы, у тым ліку дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Источник: Звязда,   05.12.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Таямніцы наміткі і андарака   / Драпко, Алена /

Спазнаць культурны код народа можна праз многае: мову, нацыянальную кухню, літаратуру і фальклор, а яшчэ праз адзенне. Магчымасць пазнаёміцца панарамна і дастаткова глыбока з беларускімі нацыянальнымі строямі дае выстаўка «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», якая зараз праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі. Тут можна знайсці ўнікальныя экспанаты з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   24.10.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Асэнсаваць мінулае, каб натхніцца на будучыню   / Драпко, Алена /

Напярэдадні Дня народнага адзінства, якое ў краіне адзначаецца 17 верасня, у Доме літаратараў адбыўся круглы стол «Шляхі вялікіх выпрабаванняў». Арганізатарамі размовы сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі. Мерапрыемства прайшло з удзелам цэлага шэрага пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, гісторыкаў і мовазнаўцаў.

Источник: Звязда,   06.09.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
У Доме літаратараў адбыўся круглы стол «Шляхі вялікіх выпрабаванняў»   / Драпко, Алена /

Напярэдадні Дня народнага адзінства, якое ў краіне адзначаецца 17 верасня, у Доме літаратараў адбыўся круглы стол «Шляхі вялікіх выпрабаванняў». Арганізатарамі размовы сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі. Мерапрыемства прайшло з удзелам цэлага шэрага пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, гісторыкаў і мовазнаўцаў.

Источник: Звязда,   05.09.2023
Рубрика: Мероприятия НАННАН Беларуси
Язык и книга в современном белорусском обществе   / Драпко, Алена /

Накануне Дня родного языка, который традиционно отмечается 21 февраля, представители Национальной академии наук Беларуси озвучили результаты социологического исследования по теме «Язык и книга в современном белорусском обществе».

Источник: Звязда,   22.02.2022
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Раскрываем сакрэты навукі   / Драпко, Алена /

Перадача «Навукаманія» — знаходка для тых, каму цікавы свет навукі. Сумесны праект сацыякультурнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі і Нацыянальнай акадэміі навук кожны панядзелак і суботу знаёміць аўдыторыю з беларускімі даследчыкамі і іх распрацоўкамі, дасягненнямі ў пэўнай галіне, а таксама з унёскам у развіццё сусветнай навукі.

Источник: Звязда,   05.08.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Голас у камунікацыйным асяроддзі   / Драпко, Алена /

Культура, мова, літаратура, гуманітарная сфера, навука, адукацыя заўсёды застаюцца стрыжнем існавання і функцыянавання дзяржавы і развіцця грамадства. Наша класіка не вычэрпваецца толькі ўласна класічнай спадчынай, дзе творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Багдановіча і іншых. Класічныя традыцыі вельмі актыўна працягваюцца і ў нашай сучаснай беларускай літаратуры. І ў беларускамоўнай, і ў рускамоўнай, — адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Источник: Беларусь,   20.01.2021 № 1 С. 26-27
Рубрика: Сотрудники НАН
Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі за чвэрць стагоддзя прэзентавалі ў новым выданні   / Драпко, Алена /

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі днямі прэзентавалі самую вялікую і комплексную працу ў найноўшай гісторыі нашай дзяржавы — выданне «Рэспубліка Беларусь: 25 гадоў стварэння і здзяйснення», якое ўбачыла свет сёлета ў выдавецтве «Беларуская навука». І вялікую ролю ў арганізацыі па падтрыхтоўцы і выпуску кнігі адыграла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Звязда,   30.12.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Арнаменты на кераміцы, сколы на крамянёвым наканечніку: прыгажосць, якой чатыры тысячы гадоў   / Драпко, Алена /

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь чакае наведвальнікаў фотавыстаўка «Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым».

Источник: Звязда,   22.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Арнаменты на кераміцы, сколы на крамянёвым наканечніку: прыгажосць, якой чатыры тысячы гадоў   / Драпко, Алена /

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь чакае наведвальнікаў фотавыстаўка «Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым». Цэнтральнае месца ў праекце займае археалагічная калекцыя, атрыманая падчас раскопак пад кіраўніцтвам Мікалая Мікалаевіча Крывальцэвіча, старшага навуковага супрацоўніка сектара неаліту і бронзавага веку аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук.

Источник: Звязда,   22.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Арнаменты на кераміцы, сколы на крамянёвым наканечніку: прыгажосць, якой чатыры тысячы гадоў   / Драпко, Алена /

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь чакае наведвальнікаў фотавыстаўка «Археалагічныя тэкстуры: натхненне мінулым».

Источник: Звязда,   22.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Сiмвал мiру i яднання   / Драпко, Алена /

Сярод святыняў беларускай зямлi стала больш на адну рэлiквiю. 26 верасня будзе прадстаўлены Тураўскi крыж у Мiнску. Крыж аднавiлi намаганнямi вялiкага кола аднадумцаў. Зроблена два экзэмпляры. Адзiн з iх будзе захоўвацца ў Акадэмii навук, а другi перададуць у Тураўскi кафедральны сабор.

Источник: Звязда,   24.09.2020
Рубрика: НАН Беларуси
НАН абвясціла творчую акцыю «За што я люблю родную зямлю»   / Драпко, Алена /

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi дае старт агульнарэспублiканскай творчай акцыi «За што я люблю родную зямлю». Яна прымеркавана да Дня беларускага пiсьменства (свята адбудзецца ў вераснi, сёлета — у горадзе Бялынiчы Магiлёўскай вобласцi).

Источник: Звязда,   04.08.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
З любоўю да малой радзімы   / Драпко, Алена /

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi дае старт агульнарэспублiканскай творчай акцыi «За што я люблю родную зямлю». Яна прымеркавана да Дня беларускага пiсьменства. Гэта акцыя павінна актывiзаваць творчасць беларусаў, адзначае дырэктар Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Беларусі Iгар Капылоў.

Источник: Звязда,   01.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
НАН абвясціла творчую акцыю «За што я люблю родную зямлю»   / Драпко, Алена /

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi дае старт агульнарэспублiканскай творчай акцыi «За што я люблю родную зямлю». Яна прымеркавана да Дня беларускага пiсьменства (свята адбудзецца ў вераснi, сёлета — у горадзе Бялынiчы Магiлёўскай вобласцi).

Источник: Звязда,   01.08.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАННаука и общество
Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі   / Драпко, Алена /

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка рарытэтаў з Беларусі і Латвіі. Упершыню шырокай публіцы прадставілі спіс Статута ВКЛ 1588 года ў перакладзе на нямецкую мову пачатку ХVІІІ стагоддзя са збору адной з найстарэйшых бібліятэк Еўропы — Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта. Дарэчы, даведаліся пра кнігу амаль выпадкова, калі навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч чатыры гады таму ўбачыў гэтае выданне ў каталогу Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.

Источник: Звязда,   21.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоНаука и общество
На глебе вечных каштоўнасцяў   / Драпко, Алена /

Днямі ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «UPDATE», аўтарамі якой сталі аўтары Сафія Ворса, Зоя Падліпская (Беларусь), Лара Продан (ЗША) і Вікторыя Левіна (Ізраіль). Тое, што сёння ў нас з'явілася такое выданне, па-свойму ўнікальнае, дае надзею, што мова будзе жыць і развівацца, мяркуе дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Звязда,   29.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Адкрыўся праект «Сусвет Язэпа Драздовіча»   / Драпко, Алена /

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся новы раздзел пастаяннай экспазіцыі — «Сусвет Язэпа Драздовіча». Цяпер у зале беларускага мастацтва канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя можна пазнаёміцца з жывапіснымі і графічнымі работамі мастака з фондаў музея (некаторыя з іх раней увогуле ніколі не выстаўляліся) і тактыльнымі карцінамі, прызначанымі для людзей з парушэннямі зроку ў межах інклюзіўнага праекта «Мастацтва на кончыках пальцаў».

Источник: Звязда,   03.12.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Касмічны палёт з Драздовічам   / Драпко, Алена /

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся новы раздзел пастаяннай экспазіцыі — «Сусвет Язэпа Драздовіча». Цяпер у зале беларускага мастацтва канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя можна пазнаѐміцца з жывапіснымі і графічнымі работамі мастака з фондаў музея. Імя Язэпа Драздовіча ў кантэксце беларускай культуры — гісторыя жыцця чалавека, які за 66 гадоў праявіў сябе ў розных ролях: мастака, скульптара, этнографа, археолага, педагога, пісьменніка, гісторыка. Рукапісныя кнігі мастака знаходзяцца ў аддзелах рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   03.12.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси